Хавайся ў бульбу! Жукi iдуць!

Галiяфы

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЯРЫЛЫ ПШАНІЧНАГА
bug
[info]bug_mix


18 жніўня 2011

18:00

кнігарня "ГАЛІЯФЫ" (Падземка, пр. Незалежнасці, 43)

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЯРЫЛЫ ПШАНІЧНАГА

"ПІШЧАВЫЯ ЛІШКІ" (серыя "ДРУГІ ФРОНТ МАСТАЦТВАЎ)

БЯРУЦЬ УДЗЕЛ:

Ілля СІН
Лёлік ВУШКІН
Зміцер ПЛЯН
Зміцер ВІШНЁЎ
Паўлюк КАНАВАЛЬЧЫК
Уладзіслаў БУБЕН
Вольга ГАПЕЕВА
Арцём КАВАЛЕЎСКІ
Аляксандр АДАМЯНЦ

гурт "БАРАДАТЫ ГРЫНВІЧ"


Пры падтрымцы часопіса "НОВАЯ ЕЎРОПА", выдавецтва "ГАЛІЯФЫ"

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Сегодня дождь
bug
[info]bug_mix
Originally posted by [info]vsyako at Сегодня дождь
В Москве большинство зонтов - черные, понятно у мужчин, но и женщины тоже часто предпочитают черный.





"...Единственное, чему нужно научиться, - это наблюдению. Наблюдайте! Наблюдайте за каждым своим движением, наблюдайте за каждой мыслью в своем уме, наблюдайте за каждым своим желанием. Наблюдайте даже за самыми обычными действиями: когда вы ходите, разговариваете, едите или принимаете ванну. Постоянно наблюдайте, используйте для этого любую возможность.

Когда вы едите, не пичкайте себя едой механически, делайте это неторопливо, обратите внимание на то, как вы жуете. И вы будете удивлены, как много до сих пор упускали, потому что каждый кусочек принесет вам огромное удовольствие. Если вы едите осознанно, ваша еда становится более вкусной, даже самая обычная пища. Но если вы едите неосознанно, даже самые изысканные деликатесы... Потому что внутри вас нет никого, кто мог бы ощутить этот вкус за вас.

Чувствуйте запахи, чувствуйте, как вы к чему то прикасаетесь, радуйтесь ветру и солнечным лучам. Глядя на луну, станьте просто тихим озером сознания, и тогда луна отразится в нем с необычайной красотой.

Пускай вся ваша жизнь превратится в постоянное наблюдение. Вы будете об этом забывать снова и снова, но не огорчайтесь, это естественно, и в тот момент, когда вы вспомните, просто начните опять наблюдать."

Ошо

(бяз тэмы)
bug
[info]bug_mix
Цэтлікі:

Выдавецтва “Галіяфы” абвяшчае пра падрыхтоўку кнігі “Мільён непатрэбных гукаў”
bug
[info]bug_mix
Праект, які будзе спалучаць фота і тэкст.

Галоўнае мэта зборніка – аб’яднаць пад адной вокладкі творы новых паэтаў. Тэксты будуць агучваць глуханямыя людзі і гэтае таемнае выкананне будзе фіксавацца на фотаздымкі. Вершы будуць дэкламавацца мовай жэстаў. Праект высвечвае актуальны мастацкі падыход да творчай прасторы – сімбіёз фотаграфіі і тэкста.

Запрашаюцца да ўдзелу паэты, якія пішуць па беларуску. Канкурсант мусіць быць не старэйшы за 30 гадоў і не мець персанальнай кнігі на момант правядзення конкурсу. На конкурс дасылаецца 1 верш на адвольную тэму! (Твор дасылаецца на адрас: molotov70@gmail.com) Будуць адабраныя для друку ў кніжцы 20 вершаў ад 20 аўтараў.

Апошняя дата падачы твора на конкурс – 16 сакавіка (можна прынесці 16 сакавіка на пасяджанне літаб’яднання “Вобла”, якое будзе праходзіць з 18: 30 да 19:30 па адрасе г. Менск, галерэя Падземка, Незалежнасці, 43). Выхад кнігі з творамі канкурсантаў – травень-ліпень 2011.

Рэдакцыйная калегія: Аляксандр Абуховіч, Зміцер Вішнёў, Ігар Жалткоў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі
Цэтлікі: ,
  • Дадаць да запамінаў

10 сакавіка 2011 у кнігарні “Ў” адбудзецца ВЯЛІКАЯ прэзентацыя кнігі Ю. Станкевіча “П’яўка”!
bug
[info]bug_mix
Напярэдадні 2011 года выйшаў новы раман Ю. Станкевіча “П’яўка”. Твор выклікаў вялікі розгалас у грамадстве. Ён прыцягвае вострым сюжэтам і стылістычнымі вынаходкамі. Не без падставаў чытачы, крытыкі называюць кнігу адной з найлепшых у галіне прозы за мінулы год. А па выніках рэйтынгу, які падводзілі выдавецтвы “Галіяфы” і “Каўчэг”, раман “П’яўка” атрымаў званне “НАЙЛЕПШАЯ ПРОЗА 2010”.

10 сакавіка 2011 ў кнігарні “Ў” адбудзецца ВЯЛІКАЯ прэзентацыя кнігі Ю. Станкевіча “П’яўка”!

19:00

Незалежнасці, 37А

УВАХОД ВОЛЬНЫ

У імпрэзе бяруць удзел:

Ірына Шаўлякова
Маргарыта Аляшкевіч
Агата Ракава
Ірына Хамрэнка
Зміцер Вішнёў
Віка Трэнас
Анатоль Івашчанка
  • Дадаць да запамінаў

Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры "НЕфармат"
bug
[info]bug_mix
прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху "БУМ-БАМ-ЛІТ" (1995 - 1999). 

30 лістапада, 18.00
R-клюб(Сурганава, 26).
Уваход: 7 тыс. рублёў (чэкбар - на гэтую сумму возьмеце што захочаце на бары)

У праграме:

- Прэзэнтацыя кнігі вершаў АДАМА ГЛОБУСА "Новае неба".

- Прэзэнтацыя кнігі трансгрэсіўнай прозы ІЛЬЛІ СІНА "Тэатральныя дэманы". Аўдыявывяржэньні PLANET N і экзыстэнцыйная кляўнада Тэатра псыхічнае неўраўнаважанасьці.

- Паэты/музыкі: непадуладны аналізу сынтэз
Віктар Жыбуль, Джэці і Алесь Туровіч / КНЯЗЬ МЫШКІН
Вольга Гапеева / BUBEN
Зьміцер Вішнёў / SPIT IT OUT
Арцём Кавалеўскі / Kritchev vs.Ban
Ярыла Пшанічны / KARAOKE VOMIT
Серж Мінскевіч / Raw N^D

- Пэрформанс Юрася Барысевіча

- Музыка AORTHA, Art-project ?!, Алекс Кустаў

- І нешта яшчэ...
Чытаць болей... )
Цэтлікі: ,
  • Дадаць да запамінаў

МАЛЮНАК
bug
[info]bug_mix

Глядзі, малюнак які

я пальцам малюю на шкле.

Колам абазначыў сусвет.

Я - кропка, што з краю,

кропка за колам.

Я адрынуў сусвет,

ці сусвет адрынуў мяне?

Узаемна!

Кропка - таксама сусвет.

Сусвет не церпіць канкурэнцыі.

Але ён не разумее,

што кропкі - гэта кроў у яго жылах.

Без кропак - ён мёртвы.

Кропкі гэта фарбы.

Сусвет выштурхоўвае кропкі

і губляе колер

Я вярнуся.

Я абавязкова вярнуся!

І расфарбую сусвет!


21.08.2010

Жодзіна

Цэтлікі: ,

Кніга
bug
[info]bug_mix

Цэтлікі: , ,

Беларускія кнігі – беларускай школе
bug
[info]bug_mix
У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.Чытанні будуць прымеркаваныя да Дня нараджэння легендарнага беларускага паэта Анатоля Сыса.

Запрашаем далучыцца ўсіх неабыякавых - прыносьце кнігі (толькі беларускамоўныя!) на кругласуткавы пікет ля ГУМа. Акцыя будзе доўжыцца да пятніцы (уключна).
Цэтлікі:

ВЫДАВЕЦТВА "ГАЛІЯФЫ" ЗАПРАШАЕ!!!
bug
[info]bug_mix
З сённяшняга дня значна павялічыўся асартымет беларускамоўнай літаратуры ў галерэі "ПАДЗЕМКА"!!! Асабліва добры выбар кніг для дзяцей!

(І з кожным тыднем асартымент будзе ўзбагачацца!)

ВЫДАВЕЦТВА "ГАЛІЯФЫ" ЗАПРАШАЕ!!!


1 верасня ўрачыстае адкрыццё кнігарні "ГАЛІЯФЫ"!!!

Новы фармат!
НОВЫЯ КАНЦЭПЦЫІ!

З верасня будуць павялічаныя не толькі плошчы, адведзеныя пад літаратуру ў галерэі "Падземка", але будуць адноўленыя аўтограф-сесіі. Сваю папряэднюю згоду далі такія літаратары як Віка Трэнас, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Зміцер Плян, Сяргей Календа, Віктар Лупасін (ЫВАНОЎ), Сяржук Мінскевіч.


НАГАДВАЕМ!!! 12 ліпеня адбылося адраджэнне легендарнага літаратуранага аб'яднання "Вобла", якое дзейнічае пры выдавецтве "ГАЛІЯФЫ". Цяпер творчыя пасяджэнні будуць адбывацца кожны панядзелак з 18:00 да 20:00 у галерэі "ПАДЗЕМКА" (пр.Незалежнасці 43)
З верасня будуць ладзіцца майстар-класы з вядомымі літаратарамі! Папярэднюю згоду далі: Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Алесь Разанаў, Леанід Дайнека.

Вы праглядаеце журнал [info]bug_mix