Хавайся ў бульбу! Жукi iдуць!

Галiяфы

Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
9 чэрвеня у Палацы мастацтваў прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне”
bug
[info]bug_mix
9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя зборніка сучаснага шведскага апавядання, упершыню выдадзенага на беларускай мове.

Зборнік прозы з`яўляецца вынікам сумеснага праекту Цэнтра шведскіх даследаванняў у Мiнску і выдавецтва “Галіяфы” пры дапамозе Дзяржаўнай рады культуры Швэцыі.

Студэнты i выкладчыкі Цэнтра шведскіх даследаванняў разам з выдавецтвам “Галіяфы” зрабілі адбор і пераклад навэлаў дванаццаці прадстаўнікоў сучаснай шведскай літаратуры.

Прадстаўленыя ў зборніку апавяданні даюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з асноўнымі тэмамі новай шведскай літаратуры i праліць святло на галоўныя культурныя тэндэнцыі ў сучаснай Швэцыі.

Наведвальнiкаў чакае незабыўная сустрэча з Паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксам Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам.

Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч.

Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi апавяданняў з кнiгi.

А таксама выступяць Мортэн Франкбю (дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў), Вольга Рызмакова (куратар праекта ад Цэнтра шведскіх даследаванняў), Міхась Башура (куратар праекта ад выдавецтва “Галіяфы”).

Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах.

Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i акцёр Віктар ШАЛКЕВІЧ.

Прэзентацыя праводзiцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніi “Будзьма!”.

Уваход вольны.

Сучаснае шведскае апавяданне : проза / уклад. Вольга Цвiрка – Мінск : Галіяфы, 2009. – 176 с.
Упершыню на беларускай мове выдадзены зборнік сучаснага шведскага апавядання. Чатырнаццаць навэлаў раскрываюць самыя значныя тэндэнцыі новай шведскай прозы; пачуццё знаходжання ў рэчаіснасці, неаддзельнай ад сну, i адчуванне нерэальнасці, дзе моўных сродкаў ужо не стае. Пісьменнікі экспануюць абсурднасць існавання ў часе сацыяльных змен; яны апісваюць грамадства i чалавека з мяккім гумарам, паказваючы драматызм штодзённага жыцця.

Стэфан Эрыксан: “Цікаўцеся шведскай літаратурай, шведскай культурай, але перш за ўсё паважайце і любіце сваё роднае слова, сваіх пісьменнікаў. Чытайце іх, паважайце іх, яны гэтага заслугоўваюць”.


А Божа ж мой Божа! Разарвацца тут ці што?!
А Камоцкага віньшаваць?
http://kamocki.livejournal.com/6342.html
Таксама 9-га, і таксама ў 18.00...
Усюды хочацца патрапіць... Што выбраць?..

Камоцкага павiншаваць патрэбна...
але ж у яго ня круглая дата, 51 год.
На наступны год будзе 52, тады i павiншуеце)))

Планую быць у 2-х месцах :)

А якім чынам?
Яно то канешне, 3 хвіліны язды паміж Куплаўскім паркам і Казлова...
Але ж задавальненьне ад паловы прэзентацыі, і ад паловы канцэрту... Здаецца, што насупраць законам матэматыкі, ў дадзеным выпадку 0,5+0,5≠1

У мяне ёсць план, хаця рацыя ваша :)

Ох, Валярына, ня рві сэрца...
Шалкевіч вядучы, адно гэта што значыць...
Але ж і Камоцкі так рэдка выступае...

Прыкладна гэткім самым і сабе рву :)

А яшчэ Вiктар Шалкевiч будзе разыгрываць прызы ад шведскай амбасады i кампанii "Будзьма!")))


Home